Усталяваньне дадатковых праграмаў
- Зірніце на дастасаваньне Кіравальнік дадаткамі ў галоўным
мэню. Кіравальнік дадаткамі дазволіць вам усталяваць (або выдаліць)
праграмнае забеспячэньне з нашых сеціўных сховішчаў, якія мы старанна
падтрымліваем у бясьпечным і актуальным стане.
- Ёсьць выдатныя праграмы для ўсіх, незалежна ад таго, займаецеся Вы
стварэньнем музыкі й фільмаў, вытворчасьцю 3D-мадэляў, або даследваньнем
Сусьвету.
- Калі Вам усё ж спатрэбіцца якая-небудзь праграма, якой у нас няма, праверце,
ці няма дзе-небудзь у сетцы гатовага deb-пакета або іншага
сховішча. Ўсталёўка праграм такім чынам вельмі прастая і забясьпечвае іх
аўтаматычнае абнаўленьне.