- Abiword - гэта тэкставы працэсар, які можа чытаць практычна ўсе вядомыя фарматы дакумэнтаў. Вы будзеце мець доступ да ўсіх шрыфтоў, якія ўсталяваныя ў Вашай сыстэме, і зможаце зь легкасьцю рэдагаваць дакумэнты.
- Gnumeric - праграма для стварэньня электронных табліц з акцэнтам на дакладнасьць. Таксама яна можа быць выкарыстаная для імпартаваньня матэматычных дадзеных у дакумэнты Abiword.
- Хаця Abiword і Gnumeric лічацца простымі, яны прадастаўляюць практычна ўвесь набор функцый OpenOffice.
Для вопытных карыстальнікаў пакет OpenOffice.org даступны за некалькі клікаў - проста ўсталюйце яго з Цэнтра дадаткаў Ubuntu.